Віктар Малышчыц: мае здымкі — гэта камбінацыя рэчаіснасці і маіх ўражанняў

Источник материала:  
13.04.2013 14:05 — Новости Культуры

12 красавіка, у Сусветны дзень палёту чалавека ў космас, у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, дзе праходзіць выстава фатаграфій Віктара Малышчыца «Беларусь у абдымках зорак», адбылася творчая сустрэча з аўтарам.

Для маладога фатографа і астранома адна з мэтаў у жыцці — паказаць людзям прыгажосць нашай краіны з незвычайнага ракурсу. На гэтай выставе Беларусь — на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Аўтар так бачыць сваю радзіму ці такой уяўляе яе, спытаўся ў Віктара Малышчыца карэспандэнт БелаПАН.

«Па прафесіі я астраном, — адказвае ён, — і калі дзесьці знаходжуся пад зорным небам, думаю не только пра навакольнае асяроддзе, не толькі пра пейзаж, а, безумоўна, і пра зоркі, якія над намі. І сапраўды такую Беларусь я не ўяўляю, такой я яе часта бачу насамрэч. Канешне, на маіх здымках можа дзесьці падацца, што Млечны шлях занадта яркі, палярнае ззянне занадта каляровае. Для даведкі: у нашай Беларусі настолькі блеклыя бываюць палярныя ззянні, што вокам колеры гэтыя не ўбачыць. Але справа ў тым, што калі мы гэта ўсё назіраем сваімі вачыма, дадаюцца яшчэ велізарныя ўражанні, якія сухім рэпартажным фота проста немагчыма было б перадаць. І таму гэтыя здымкі з`яўляюцца камбінацыяй таго, што было насамрэч, і ўражаннямі, якія на гэта накладваюцца».

На думку Малышчыца, астраномія самай галоўнай сваёй мэтай ставіць не даследаваць развіццё зорак ці дынаміку галактык, а адказаць найперш на пытанне аб нашым месцы ў Сусвеце, сфарміраваць наш светапогляд.

Ці знаходзіць астраном і фатограф паразуменне са сваімі блізкімі адносна захаплення зоркамі? «Трэба сказаць, — кажа Віктар, — што блізкія станоўча ставяцца да майго захаплення. Жонка спакойна адпускае на начныя назіранні ці фотасесіі. Тым больш начны фатограф усё ж такі лепш — удзень ён можа быць дома з сям`ёй, а адсутнічае толькі тады, калі ўсе спяць».



Андрэй КОРСАК
←Путин, Сталин и Абрамович собрались в историческом музее Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика