Вечная памяць

Источник материала:  

У праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы прайшлі богаслужэннi ў памяць аб загінуўшых і пацярпелых у выніку выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна, якi адбыўся два гады таму.

У мінскім архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі літургію правёў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паніхіда па ахвярах тэракта адбылася таксама ля мемарыяльнай дошкі, усталяванай на тэрыторыі праваслаўнага мінскага Храма-помніка ў гонар усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у Беларусі. Богаслужэнне правёў настаяцель прыхода ў гонар усіх святых протаіерэй Фёдар Поўны.

←Не «забронзовели». Потому и взошли на бронзовый пьедестал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика