Вілейскі пяцікласнік малюе выключна машыны

Источник материала:  

У гімназіі №№1 “Логас” праходзіць выстава пяцікласніка Іллі Вансовіча. На ёй прадстаўленыя выключна выявы машын.

– Чаму толькі машыны малюеш? – пытаюся ў юнага мастака.

– З дзяцінства такое захапленне: машыны пачаў маляваць у садку. Тата займаецца грузаперавозкамі, і гэта пачало прыцягваць.

– Машыны цікавяць таму, што з бацькавай працай звязаны?

– Не толькі. Падабаецца, як яны выглядаюць, што могуць перавозіць такія вялікія грузы.

Расказаў Ілля, што некаторыя малюнкі дапамагае стварыць фантазія, штосьці ў энцыклапедыях падглядвае.

Выставу прапанаваў правесці Эдуард Мацюшонак, пад кіраўніцтвам якога Ілля займаецца ва ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка”. Кажа юны мастак, што заняткі яму даюць многае.

– Што, апроч машын, яшчэ любіш маляваць?

– Практычна нічога – толькі машыны. Але нядаўна спрабаваў вітраж размаляваць – цікава!

– Як дзеці адгукаюцца пра выставу?

– Кажуць, што падабаецца. Цікавяцца, як так атрымліваецца.

Даспадобы захапленне хлопца і бацькам.

– Захапленне сына падтрымліваем, прыемна, што такая творчая жылка ў яго ёсць,  – кажа бацька юнага мастака – Дзмітрый. – Я сам у дзяцінстве машынамі цікавіўся. І сыну гэта перадалося.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←В Вооруженных Силах выбрали лучшие произведения литературы и искусства.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика