Для моладзі і не толькі

Источник материала:  

Магілёў сустракае гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага тэатральнага форуму «М.art.кантакт».

Вечарам 21 сакавіка ў Магілёве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.art.кантакт». У культурнай сталіцы Беларусі і СНД, якой аб’яўлены сёлета Магілёў, збяруцца творчыя тэатральныя калектывы з Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Арменіі, Літвы, Латвіі, Малдовы.

Сёлета ўпершыню ўдзельнікамі «М.art.кантакта» стануць лялечнікі. У фестывальнай афішы заяўлены адразу тры спектаклі — ад Ерэванскага дзяржаўнага тэатра лялек імені А. Туманяна, Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Дарэчы, нашу краіну на форуме будуць прадстаўляць таксама Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Адкрые фестывальную праграму Дзяржаўны драматычны тэатр на Ліцейным з Санкт-Пецярбурга. Пакажуць трагіфарс «Рамэа і Джульета» паводле Шэкспіра ў пастаноўцы Галіны Жданавай. У спектаклі, які стаў лаўрэатам Санкт-Пецярбургскай тэатральнай прэміі для моладзі «Прарыў», занята ў асноўным моладзь, а галоўныя ролі выконваюць учарашнія выпускнікі Санкт-Пецярбургскай тэатральнай акадэміі. Варта нагадаць, што адна з галоўных мэт «М.аrt.кантакта» — папулярызацыя лепшых сцэнічных твораў для моладзі, пра моладзь, твораў сучаснай і класічнай драматургіі ў яе лепшых рэжысёрскай і акцёрскай інтэрпрэтацыях.

У ліку навінак сёлетняга форуму — спектакль пад адкрытым небам «Пахаванне Кармэн», які прывязе на фестываль тэатр «Biuro Podrozy» з Познані. Мастацкія прыёмы, выкарыстаныя ў пастаноўцы, — хадулі, агонь, музыка, незвычайныя маскі і касцюмы — нязменна аказваюць уздзеянне на гледача, выклікаючы цэлую плеяду эмоцый — ад страху да спагады. Паказ запланаваны на 23 сакавіка каля гарадской ратушы.

Міжнародны тэатральны форум «М.art.кантакт» працягнецца да 27 сакавіка. У праграме заяўлены 14 спектакляў. Разам з тым у ходзе фестывалю традыцыйна адбудуцца майстар-класы, круглы стол з удзелам тэатразнаўцаў, журы і крытыкаў, майстэрня маладой рэжысуры.

←Красная Шапочка стала осторожнее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика