I літасць к занядбаным...
Сёння мы зноўку звернемся да творчасці класіка рускай літаратуры і паэзіі Аляксандра Пушкіна. Яго верш «Помнік», спадзяюся, ведаюць усе. Таму і нагадваць не будзем. Адразу прапануем увазе чытачоў яго варыянт на беларускай мове:
Я помнік сам сабе ўзнёс нерукатворны,
Туды не зарасце народная трапа,
Вышэй узняўся ён вяршыняй непакорнай
Александрыйскага слупа.
Не, увесь я не памру — душа не стане прахам,
І ліры дарагой свой захавае жар, —
І слаўны буду я, пакуль пад Млечным Шляхам
Жыў будзе хоць адзін пясняр.
Пачуюць пра мяне ва ўсёй Русі вялікай,
І кожны назаве той моваю, што звык,
І горды ўнук славян, і фін, і зараз дзікі
Тунгус, і друг стэпоў калмык.
І доўга буду я за тое люб народу,
Што ў сэрцах добрыя пачуцці абуджаў,
Што ў жудасны мой век уславіў я свабоду
І літасць к занядбаным зваў...
А цяпер, як заўжды, колькі слоў звычайных перакладаў:
повод, случай — нагода
горшок с узким горлышком — гляк
басня — байка
люпин — лубін
ералаш — гармідар
стадо — гурт
речь — прамова
подвижный — рухавы
объяснение — тлумачэнне
врать — хлусіць
фокусник, затейник — штукар
молодая кобылица — жаробка
тождественность — тоеснасць
призыв, клич — заклік
выбритый — выгалены
оттолкнуть — адштурхнуць
подарок — гасцінец
солдат — жаўнер
чудак — дзівак
заводила — завадатар
картофель — бульба
возмутительно — абуральна
подсвинок — свінчо
продолжение — працяг.
Ну і досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.