Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета

Источник материала:  
07.03.2013 14:57 — Новости Культуры

Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета

Народныя навіны Віцебска
Помнік віцебскаму князю і вялікаму князю літоўскаму Альгерду павінны ўсталяваць у Віцебску да 1 чэрвеня 2013 года - такія тэрміны акрэсленыя ў тэндэры на выраб і мантаж бронзавай скульптуры, які абвесціла Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.

Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета

Згодна з конкурснымі дакументамі, падрадчык павінен з рабочай мадэлі Валерыя Магучага вырабіць мадэль у натуральную велічыню, адліць скульптуру ў бронзе, адліць бронзавую дошку з надпісам і выканаць транспарціроўку з мантажом помніка. Вышыня скульптуры, з улікам бронзавага аснавання, складзе 4,171 м, а даўжыня - 3,01 м. Прыблізная вага помніка - 4,5 тоны. На дошцы памерамі 50х60 см будзе наступны надпіс: “Князь віцебскі, Вялікі князь Літоўскі Альгерд (1296-1377 г.г.) - заснавальнік віцебскіх замкаў”.

Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета

Выраб і мантаж помніка, які павінны ўсталяваць на некалькі гадоў пустуючы пастамент ля дома № 2 па вуліцы Талстога, ЖКГ аплаціць з уласных сродкаў. Адпаведна умовам тэндэра працы павінны быць выкананыя з 15 мая па 1 чэрвеня 2013 года.

Нагадаем, што мэр Віцебска Віктар Нікалайкін яшчэ ў снежні мінулага года выказаў спадзяванні ўсталяваць помнік Альгерду да Дня горада ў чэрвені 2013 года. Пры гэтым ён адзначаў, што з вырабам манумента павінны дапамагчы спонсары. Акрамя таго, старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што больш ніякія праекты помнікаў іншым гістарычным асобам у горадзе ў бліжэйшы час разглядацца не будуць.

На дошцы памерамі 50х60 см будзе наступны надпіс: “Князь віцебскі, Вялікі князь Літоўскі Альгерд (1296-1377 г.г.) - заснавальнік віцебскіх замкаў”

Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета


Конкурс эскізаў помніка князю Альгерду адбыўся яшчэ вясной 2010 года, калі і перамог праект Валерыя Магучага. У 2011 года быў зроблены пастамент, аднак сама скульптура пакуль так і не з’явілася. 

Помнік князю Альгерду ў Віцебску павінны ўсталяваць да лета



←Европа идет в Беларусь - в столице стартует уникальный литературный фестиваль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика