«Папа насіў беларускі народ у сваім сэрцы»

Источник материала:  
У ГЭТЫ Ж дзень у мінскай архікатэдры адбудуцца святая Імша і малітва за папу Бенедыкта XVI, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У межах набажэнстваў плануецца арганізаваць паказ апошніх публічных выступленняў Пантыфіка, каб «аказаць духоўную падтрымку» Папу. Пантыфікат Бенедыкта XVI быў адметным і каштоўным. Так лічыць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Клаўдыё на дыпламатычнай пасадзе ў Беларусі працуе з 15 ліпеня 2011 года. Да гэтага служыў Апостальскім Нунцыем у Арменіі, Грузіі і Азербайджане. На Каўказе Клаўдыё давялося быць сведкам міратворчай місіі і дапамогі ахвярам вайны паміж Расіяй і Грузіяй у 2008 годзе.

— Сустракаючыся з ім, я быў заўсёды моцна ўражаны ягонай здольнасцю слухаць з цярпеннем і лагоднасцю. Гэта чалавек з бліскучым інтэлектам і глыбінёй, — успамінае Клаўдыё Гуджэроцці. — Пантыфік цікавіўся не толькі апісаннем падзей у Беларусі — ён імкнуўся зразумець прычыны з’яў у жыцці беларускага народа. Я распавёў Папу пра маю працу ў Беларусі. Пантыфік перадаў сваё блаславенне: ён насіў беларускі народ у сваім сэрцы і маліўся за яго. Я ніколі не думаў, што гэта будуць апошнія словы, якія я пачуў ад яго як ад Папы.

Нагадаю, што Бенедыкт ХVI аб’явіў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы 11 лютага падчас звычайнай кансісторыі. На думку арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Бенедыкт ХVI адрозніваўся па характары ад свайго папярэдніка — Папы Яна Паўла ІІ.

— Той быў змагаром, які гартаваўся, змагаючыся за выжыванне, і які, вызваліўшыся з абмежаванняў атэістычнага пераследу, стаў нястомным прапаведнікам свабоды, — адзначыў Апостальскі Нунцый. — Ян Павел ІІ быў Папам неспадзяваных рухаў, жэстаў, звычайных і ўрачыстых. Бенедыкт XVI — нястомны адвакат, які абараняе прыгажосць і значэнне чалавечага розуму.

Час яго папства быў вельмі складаны, напружаны эканамічным крызісам, які выклікаў дэпрэсіўны стан у значнай часткі насельніцтва свету. Рост палітычнай нестабільнасці, перадусім на Блізкім Усходзе, меў драматычныя наступствы для шматлікіх хрысціянскіх меншасцяў, якія на працягу многіх стагоддзяў жылі на гэтых тэрыторыях, і ў дадзены момант іх прысутнасць скарацілася да маленькіх груп.

Канклаў — скліканне кардыналаў — збярэцца для таго, как перавыбраць Папу ў сакавіку.

Таццяна УСКОВА, «БН»

←Разыскиваются Пушкины!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика