Глядзець «У тумане»

Источник материала:  

Ацаніць знакавы фільм нарэшце зможа і айчынны глядач.

Пасля доўгіх падарожжаў па міжнародных кінафестывалях ацаніць карціну «У тумане» беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы нарэшце зможа і айчынны глядач. Знакавы фільм упершыню прапісаўся на вялікіх экранах. Прэм’ера ваеннай драмы адбылася ў мінскім кінатэатры «Беларусь», паведамляе БЕЛТА.

Два тыдні і толькі адзін кінатэатр — абавязковыя ўмовы пагаднення аб паказе. «Фільм паказваецца не на кінаплёнцы, а ў фармаце DCP. Пагадненнем строга вызначаны тэрміны пракату. У гэты час даступны ключ, які адкрывае сігнал для прагляду. Пазней азначанай даты паказ немагчымы», — распавёў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, красавік ужо замацаваны дамовай, май — на стадыі распрацоўкі. «Мы будзем сачыць за актыўнасцю гледачоў. Калі публіка праявіць цікавасць да стужкі, магчыма, мы яе пакажам яшчэ раз», — дадаў Васіль Коктыш.

У аснове карціны «У тумане» — твор вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У вытворчасці міжнароднага кінапраекта ўдзельнічалі Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», кінакампаніі Германіі, Расіі, Латвіі, Нідэрландаў, а таксама Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES.

Фільм «У тумане» ўдастоены прэстыжнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах.

←На том же месте, в тот же час

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика