У Вілейцы адбылося кулінарнае шоў “Дзень Судака” (шмат фота)

Источник материала:  

Сёлета яно прайшло 22 лютага ў вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы.

Конкурс гэты ладзіцца чацвёрты год запар. Галоўны яго герой менавіта судак, таму што вілейчане лічаць гэтую рыбу найсмачнейшай у вілейскім водасховішчы.

Самые здольныя да прыгатавання рыбы шэсць навучэнцаў падзяліліся на дзве каманды: “Наўцілус” ды “Чорная жамчужына”.

Ну а потым пачаўся кулінарны паедынак. Правілы простыя: прыгатаваць судака ў цесце як мага смачней.

Лепш атрымалася ў каманды “Наўцілус”. Ёй прысудзілі першае месца. Другое месца аддалі “Чорнай жамчужыне”.

Усім пераможцам акрамя дыпломаў дасталіся салодкія падарункі і грашовыя прэміі.

Удзельнікі:

“Наўцілус”: Валерый Грыцкевіч, Мікалай Кузьміч і Аляксандр Піляк.

“Чорная жамчужына”: Уладзімір Раманоўскі, Мікалай Каравякаў і Уладзімір Ганчарык.

Было:


Стала:


“Наўцілус”


“Чорная жамчужына”






Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Святланай МАЦУКЕВІЧ.

Чытайце на гэтую ж тэму:

Вілейскі каледж зляпіў са снегу яблык, гоначную машыну, бабу-чайнік... (шмат фота)

←Заслуженная артистка Беларуси Анастасия Москвина выступит на сцене театра оперы в Баку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика