Не такія ўжо "Простыя словы". Новы фільм пра беларушчыну з'явіўся ў сеціве
22.02.2013 20:43
—
Новости Культуры
Не такія ўжо "Простыя словы". Новы фільм пра беларушчыну з'явіўся ў Сеціве
Ён называецца "Простыя словы" і распавядае пра маладых беларусаў, якія пераадольваюць інэрцыю рускамоўнага асяроддзя. Аказваецца, гаварыць па-беларуску ў Беларусі не так проста. Аднак маральнае задавальненне ад кожнага такога "прарыву" нельга параўнаць ні з чым.
"Праект прысвечаны Дню роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Але героі фільма ўпэўнены, што размаўляць на беларускай мове не менш прыемна 22, 23, 24 лютага ды ў астатнія дні. Фільм пра простых беларусаў, што размаўляюць на сваёй мове ў сваёй радзіме. Яны маладыя ды таленавітыя і не хочуць, каб іх жыццё абмяжоўвалася толькі сытым страўнікам і льготным крэдытам. Фільм некамерцыйны. Увесь бюджэт пайшоў на кактэйль з трускавак, блакітную асадку і аплату тэлефонных перамоваў з ЖЭСам", - адзначаецца ў анатацыі да роліка на YouTube.