Цi то шар, цi то шарф?
Гэта песня ўпершыню прагучала ў фільме «Юнацтва Максіма» (1934 г.), дзе галоўную ролю выконваў Барыс Чыркоў. Ён праспяваў толькі два яе куплеты, хаця сама песня большая ўтрая. Мы зараз змаглі б прывесці ўвесь яе тэкст, але гэта зойме шмат месца. Да гэтага часу дакладна не вызначана, што ж круцілася над галавою: шар ці шарф? Але менавіта блакітны шарык перамог, хаця гэтак жа мог круціцца і шарф. Сама песня, верагодна, з’явілася прыкладна напрыканцы ХІХ стагоддзя і належала невядомаму вулічнаму барду. Ёсць версіі, што аўтарства, можа, таксама пайшло ад польскага ці яўрэйскага фальклору. Як бы там ні было, яна стала народнай. Узгадаем знаёмыя радкі:
Крутится, вертится шар голубой,
Крутится, вертится над головой,
Крутится, вертится, хочет упасть,
Кавалер барышню хочет украсть…
А вось як яна можа гучаць у перакладзе на беларускую мову:
Шарык блакітны ў небе лунаў,
Хлопец дзяўчыну па свеце шукаў,
Шарык блакітны за плот паляцеў,
Хлопец дзяўчыну ўкрасці схацеў.
Дзе тая вуліца, дзе яе дом,
Сэрца трымціць і палае агнём,
Вось гэта вуліца, вось яе дом,
Вось і сама яна перад акном.
Цяпер час ад лірыкі перайсці да прозы:
очертание — абрыс
замерзнуть, закоченеть — здубянець
точно — дакладна
чутко, заботливо — абачліва
глагол — дзеяслоў
бессмыслица — бязглуздзіца
последний — апошні
кругозор — далягляд
лакомства — прысмакі
мордочка — пыска
карман — кішэня
жалоба — скарга
упряжь — збруя
зонтик — парасон
сознание — свядомасць
тратиться — марнавацца
тщетность — марнасць
оружие — зброя
вопрос — пытанне
мечта — мара
мщение — помста
властелин — уладар
красный угол — покуць
соблазн — спакуса.
На сёння дастаткова. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.