У Мядзеле прэзентавалі зборнік “Галасы роднага краю”

Источник материала:  

Так выглядае вокладка зборніка.

Аб’яднанню самадзейных аўтараў “Медуніца” споўніўся год. З гэтай нагоды 7 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адбылося пасяджэнне аб’яднання.

На ім прэзентавалі зборнік твораў самадзейных аўтараў Мядзельшчыны “Галасы роднага краю”. У зборнік увайшлі творы 23 аўтараў: гэта каля 80 вершаў і тры апавяданні. Практычна ўсё творы – на беларускай мове. Выдала зборнік цэнтральная раённая бібліятэка.

На пасяджэнні выступілі намеснік дырэктара раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Несцяровіч, кіраўнік аб’яднання “Медуніца” Валянціна Яфімава. Расказалі яны пра тое, што ўдалося зрабіць за год існавання, у якіх мерапрыемствах удзельнічалі самадзейныя паэты, аналізавалі творчасць мясцовых аўтараў.

Прачыталі свае вершы Вячаслаў Броска, Надзея Чарапанава, Ірына Баравая, Святлана Роўда, Ілона Арцюхова. Гучалі песні на творы паэтаў з “Медуніцы”. Выканалі іх ўдзельнікі клуба аматараў песні “Верасень”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Унук Анатоля Рогача перамог на конкурсе юных даследчыкаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика