Усмешка залатога клоўна

Источник материала:  

Уладальнікі «цыркавога «Оскара-2013» прыедуць з гастролямі ў Беларусь.

Гастролі пераможцаў Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва ў Манака пройдуць у Белдзяржцырку з 15 лютага па 1 мая 2013 года, паведамілі ў прэс-службе цырка.

Беларускія гледачы ўбачаць выступленне ўкраінскай сілавой пары Мікалая Шчарбака і Сяргея Папова, якія ў 2013 годзе сталі ўладальнікамі галоўнай узнагароды фестывалю — «Залатога клоўна», што раўнацэнна атрыманню прэміі «Оскар» у кінематографе.

Сваё майстэрства ў Мінску прадэманструе і ўладальнік «Сярэбранага клоўна» 2012 года самы малады дрэсіроўшчык драпежнікаў на постсавецкай прасторы Уладзіслаў Ганчароў. Ён, дарэчы, прыехаў ужо ў беларускую сталіцу са сваімі падапечнымі — львамі. Чакаецца выступленне таксама іншых пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў цыркавога мастацтва розных гадоў.

Міжнародны цыркавы фестываль у Манака лічыцца вельмі прэстыжным форумам артыстаў цырка. Ён праходзіць пад асабістым патранатам князя Манака Альберта і прынцэсы Стэфаніі, якая ўзначальвае арганізацыйны камітэт. 

←Его «Ландыши» не увянут никогда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика