«Вялікі залаты фаліянт» чакае трыумфатара

Источник материала:  

«Вялікі залаты фаліянт» чакае трыумфатара Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Завяршыўся Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Сёлета ён быў ужо 52-м па ліку і традыцыйна праводзіўся Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігадрукаванні. Сярод важных задач конкурсу — таксама далейшае развіццё кніжнага мастацтва, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыя лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі.

Нагадаем, Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» вызначае ўладальніка Гран-пры ў намінацыі «Трыумф» з уручэннем дыплома Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала «Вялікі залаты фаліянт», а таксама пераможцаў у 13 тэматычных, спецыяльных і персанальных намінацыях, якім уручаюцца спецыяльныя дыпломы і памятныя знакі-сімвалы «Малы залаты фаліянт».

Як расказаў «Р» кансультант Упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валерый Рагалевіч, на сёлетні конкурс было прадстаўлена 174 кнігі ад 30 выдавецтваў і арганізацый розных форм уласнасці, якія маюць права на выдавецкую дзейнасць.

Конкурс праходзіў у два этапы. 24 студзеня мастацка-экспертным саветам з усіх кніг-удзельніц было адабрана не больш як пяць прэтэндэнтаў у кожную намінацыю. А ўчора аўтарытэтнае прафесійнае журы, якое ўзначальваў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, вылучыла з іх тыя, якім дастануцца пачэсныя «фаліянты».

Назвы выданняў-пераможцаў пакуль не абвяшчаюцца, і інтрыгу арганізатары конкурсу намераны захоўваць да 6 лютага. На гэты дзень запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.

←Святослав Бэлза в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика