Хіт-парад самых чытаных кніг у Вілейцы
20.01.2013
—
Новости Культуры
У гарадской бібліятэцы, філіял №1, у снежні два тыдні апытвалі наведнікаў, каб высветліць, якія прачытаныя кнігі аказалі найбольшае ўражанне ў 2012 годзе.
Удзел у апытанні прынялі 340 чытачоў. У выніку склалі “Хіт-парад прачытаных кніг”, аб выніках якога распавяла бібліятэкар Яніна Гуліцкая.
У гэты спіс увайшлі наступныя кнігі:
- Наталля Батракова “Імгненне бясконцасці”,
- Марыя Воранава “Доктарская сага”,
- Элізабет Гілберт “Есці, кахаць, маліцца”,
- Януш Вішнеўскі “Адзінота ў сетцы”,
- Габрыэль Гарсія Маркес “Сто год адзіноты”,
- Дзіна Рубіна “Гладзь возера”,
- Людміла Уліцкая “Зялёны шацёр”,
- Кацярына Вільмонт “Артыстка, блін”,
- серыя кніг “S.T.A.L.K.E.R”,
- Раман Злотнікаў “Цыкл “Грон”,
- Маша Трауб “Ластаўка”,
- Арундаці Рой “Шаль”,
- Марына Сцяпнова “Жанчыны Лазара”,
- Уладзімір Колычаў “Пацаны”,
- Барыс Акунін (Бруснікін) “Герой іншага часу”.
Гэты спіс вывешаны на інфармацыйным стэндзе ў фае бібліятэкі, каб людзі з дапамагай меркаванняў іншых чытачоў маглі адкрыць для сябе добрую кнігу.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фотаmyspace.com