Працягваем «ліквідацыю»…
Дасведчаны і пільны пайшоў чытач. Тэлефануе Васіль Пятровіч Зотаў. Падзякаваў за карысную рубрыку і адначасова папракнуў. Маўляў, аўтар у самой назве гэтай самай рубрыкі дапусціў прыкрую памылку. Вядома, што слова «лікбез» створана з двух — «ликвидация безграмотности».
А калі перакласці на мову, то павінна атрымацца «ліквідацыя непісьменнасці», скарочана — «лікнеп». На першы погляд крытыка мае месца. На самай справе, устойлівыя словазлучэнні, якія існуюць самастойна, перакладу не падлягаюць. Я не вялікі філолаг, але менавіта так думаю. Давайце, паважаны Васіль Пятровіч, паспрабуем перакласці аналагічнае слова — «прараб». Як вядома, яно таксама ўтварылася з двух — «производитель работ». А цяпер паглядзім, як яно павінна гучаць, з вашага пункта гледжання, на беларускай мове. Перакладаем і атрымоўваем нешта недарэчнае: «вытворца працы», скарочана — «выпрац». Вы дзе-небудзь чулі ці бачылі падобнае? Не? Я — таксама.
Так что няхай рубрыка мае ранейшую назву, а мы пакрысе будзем смакаваць новыя словы. Напрыклад:
по крайней мере — прынамсі
нажарить (сала) — наскварыць
нижнее бревно в срубе — падваліна
окорок — кумпяк
в самом деле — насамрэч
горячая зола — прысак
кисть — пэндзаль
капля — кропля
оболтус — боўдзіла
дача — лецішча
любовь — каханне
рубашка — кашуля
чулки — панчохі
ковш — карэц.
І напрыканцы: утро вечера мудренее — пераначуем — болей пачуем.
Спадзяёмся, што ў наступны раз яшчэ нешта перакладзём.