Білборды з Ефрасінняй Полацкай з'явіліся на вуліцах Мінска

Источник материала:  
09.01.2013 17:08 — Новости Культуры

Білборды з Ефрасінняй Полацкай з’явіліся на вуліцах Мінска

Наша Ніва
У праекце "Родныя даты" будуць з’яўляцца знакавыя постаці і даты з гісторыі Беларусі.

Вялізныя партрэты (8×4 і 6×3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада — на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД. Апроч стылёвай выявы самой святой, на іх напісаныя гады жыцця Ефрасінні — 1104–1167.
 
Білборды з Ефрасінняй Полацкай з'явіліся на вуліцах Мінска


Праект "Родныя даты" рэалізуе кампанія "Белзнешрэклама", тая самая, што ў 2011 годзе радавала мінчукоў праектам "Смак беларускай мовы".
 
Як патлумачылі "НН" спецыялісты "Белзнешрэкламы", сёлета на працягу года на білбордах з’явяцца яшчэ некалькі постацяў з гісторыі Беларусі.
Праўда, канкрэтных персанажаў яшчэ не выбралі.
 
Магчыма, што мінчукі ўбачаць і білборды з самымі значнымі датамі з гісторыі краіны. Падзеі, вартыя ўшанавання, будуць выбірацца ўнутры кампаніі.
Неўзабаве праект "Родныя даты" выйдзе за межы Мінска.

Білборды будуць размешчаныя ў некаторых абласных цэнтрах краіны.
←Телеверсию церемонии вручения премии "За духовное возрождение" смотрите на каналах "Беларусь 1" и "Беларусь 24" в 21:55.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика