У Мінску прайшлі чытанні міжнароднага фестывалю «Авант-Лефт»

Источник материала:  
05.01.2013 17:24 — Новости Культуры

4 студзеня ў кніжным магазіне «ЛогвінаЎ» прайшлі мінскія чытанні міжнароднага паэтычнага фестывалю «Авант-Лефт». Удзел у іх узялі Віктар Жыбуль, Кацярына Зыкава, Юлій Ільюшчанка, Віталь Рыжкоў, Кацярына Самігуліна, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч, Цімур Хоміч, а таксама Валерый Земскіх, Іван Сакалоў, Дар`я Сухавей (СПб), Юрый Саломка (Харкаў).

Як растлумачыў БелаПАН куратар мінскіх чытанняў Андрэй Хадановіч, «Авант-Лефт» — гэта спроба аб`яднаць некалькі фестываляў у адзін або, «скажам так, стварыць вялікае геапаэтычнае падарожжа».

Паводле яго слоў, фестываль пачаўся ў Санкт-Пецярбургу, далей перабраўся ў Вільнюс, затым у Рыгу, потым Мінск, Кіеў, Харкаў і завершацца чытанні 7 студзеня ў Маскве.

«Гэта спроба аб`яднаць, з аднаго боку, тры славянскія мовы, а з другога — мовы нашых балтыйскіх суседзяў, — зазначыў Хадановіч. — Усе чытанні суправаджаюцца перакладам паэзіі ўдзельнікаў з мовы арыгіналу на дзве іншыя мовы».

Відэа БелаПАН



Відэа Андрэя Корсака

←Минчане сами организовали себе рождественские каникулы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика