Светлавую скульптуру выберуць у Мядзеле
У конкурсе светлавых скульптур маглі прымаць удзел усе прадпрыемствы, установы, арганізацыі ўсіх форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама грамадзяне.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама, конкурс такога плана праходзіць упершыню і на ўдзел у ім было зарэгістравана больш за 10 заявак.
Заяўку на ўдзел у конкурсе светлавых скульптур трэба было падаць да 14 снежня 2012 года ў аддзел ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама.
Галоўнае, каб светлавая скульптура адпавядала правілам тэхнікі пажарнай бяспекі.
Выканаць яе можна было з металу, дрэва, пластыку, але скульптура павінна быць аб'ёмнай і па вышыні не менш за метр.
Вынікі конкурсу будуць вядомыя 30 снежня.
Пераможцаў конкурсу светлавых скульптур узнагародзяць дыпломамі і грашовымі прэміямі. За 1-е месца пераможцы атрымаюць 500 тысяч рублёў, за другое – 300, а за трэцяе – 200. Выплата грашовых прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота yaplakal.com