Чытаймер поспеху

Источник материала:  

Жыхары Магілёва могуць прачытаць любімыя творы Паліны Дашкавай і Пятра Ялфімава.

Кнігі, якія лічаць лепшымі вядомыя палітыкі, спартсмены, музыканты, выстаўлены ў Магілёўскай цэнтральнай бібліятэцы імя К. Маркса. Да 15 снежня тут праходзіць акцыя «Чытаймер поспеху, або Што рэкамендуюць прачытаць вядомыя людзі нашага горада».

— Мы склалі спіс тых, хто, на нашу думку, змог дабіцца пэўных вышынь у розных сферах дзейнасці, — гаворыць Алена Астапава, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі. — У ім крыху больш як 20 чалавек. Тут і мэр Магілёва, і спявак Пётр Ялфімаў, і нават Паліна Дашкава, якая нядаўна наведала наш горад. А потым папрасілі іх назваць сваю любімую кнігу, з якіх пасля зрабілі экспазіцыю.

Прызнацца, рэспандэнтам выдзеліць усяго адзін асаблівы для іх твор аказалася даволі складана: часцей называлі 2—3. У выніку атрымалася выстава, у якой больш як 50 экспанатаў.

— Калі нехта з чытачоў бярэ дадому адну з гэтых кніг, на яе месцы з’яўляецца паперка з вокладкай твора і подпіс, які паведамляе: «Кнігу ўзяў іншы чытач», — тлумачыць Алена Мікалаеўна.

Дарэчы, тэрмін трымання на руках «знакамітага» твора, як і звычайнай кнігі, — месяц.

←В следующем году Беларусь на конкурсе "Евровидение" будет представлять Алена Ланская.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика