Нашчадак Напалеона Банапарта наведае Беларусь
21.11.2012 15:03
—
Новости Культуры
Нашчадак Напалеона Банапарта наведае Беларусь

Фото с сайта 1812w.ru
Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіюма, ў якім возьмуць удзел члены аргкамітэта, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства можна будзе пабачыць і нашчадка Напалеона Банапарта - Шарля Напалеона, а таксама нашчадкаў іншых гераічных асоб таго часу і прадстаўнікоў Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года з Расіі.
Наведвальнікі таксама змогуць пабачыць выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне.
У гэтыя ж дні ў Барысаве пройдзе IV Міжнародная канферэнцыя "Каладзееўскія чытанні" і ўрачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, ў якога была самая вялікая бібліятэка літаратуры, прысвечанай 1812 году.