Зміцер Вайцюшкевіч "Ваячак" - інтэрнэт-прэм'ера TUT

Источник материала:  
21.11.2012 12:52 — Новости Культуры
Беларускі партал TUT.BY прадстаўляе інтэрнэт-прэм’еру новага альбома Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra "Ваячак". Гэта 12 песень на вершы польскага паэта Рафала Ваячка (1945-1971) – алкаголіка, правакатара, скандаліста і псіхічна хворага чалавека.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео
Нягледзячы на супярэчлівасць персоны паэта, які скончыў жыццё самагубствам ва ўзросце 25 год, ён пакінуў тэксты выключнай экспрэсіўнасці і сугестыўнасці. Аб’ядноўваючы пранізлівую чысціню бачання з сапраўды экспрэсіянісцкім зачараваннем брыдотаю і смерцю, ён дэманстраваў працэс распаду асобы і няўменне прыстасоўвацца да нормаў свету. Віртуознасць гэтых вершаў, іх абсалютна самастойны тон, мноства літаратурных алюзій правакуюць да новых прачытанняў.
 
– Калі я пачаў чытаць яго вершы, Ваячак зачапіў адразу. Але хутчэй інтуітыўна, бо спачатку было вельмі цяжка, вельмі незразумела, – распавядае Вайцюшкевіч. – Гэта складаная паэзія, у якой мала святла. Гэта свет маладога чалавека, які ўвесь час думае пра смерць. Не таму, што гэта самамэта, а таму, што ён, як паэт, успрымае ўсё нашмат вастрэй за нас.

Зміцер Вайцюшкевіч "Ваячак" - інтэрнэт-прэм'ера TUT
Фото: Александр Корсаков, TUT.BY
Альбом атрымаўся нелінейным, неаднастайным і, можа, нават неадназначным, як сам Ваячак, – у ім спалучаюцца "псіхадэлічныя" кампазіцыі рознага кшталту з фірмовымі рамантычнымі баладамі Вайцюшкевіча. Альтэрнатыўнага смаку песням дадала электрагітара вядомага рок-музыкі Сяргея Канановіча (Hasta La Fillsta). Дарэчы, гэта ўжо не першы альбом Вайцюшкевіча на вершы паэта, які скончыў жыццё самагубствам.
 
– Неяк так атрымалася, што ў выпадку з краінамі-суседзямі я ненаўмысна абраў паэтаў-самагубцаў – Маякоўскі і Ваячак. Зразумела, што з іх боку гэта былі акты адчаю – у кожнага па сваіх прычынах. Але мне здаецца, што місія кожнага чалавека ўсё ж у тым, каб пераадолець сябе і абставіны, і праз розныя прыклады, якіх хапае, праз веру ўсё ж зразумець, што трэба ісці наперад у гэтым свеце, а не па-за ім, – лічыць Зміцер.
 
Набыць калекцыйны CD "Ваячак" з аўтографам Зміцера Вайцюшкевіча можна ў інтэрнэт-краме www.prastora.by.
←Фольклорный ансамбль "Крупицкие музыки" свое 30-летие отмечает на большой сцене Белгосфилармонии.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика