Хто артыст — таму сюды!

Источник материала:  

Чый клуб самы лепшы? Аб гэтым мы даведаемся ў хуткiм часе.

Неўзабаве будзе пастаўлена кропка ў рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую арганiзацыю работы клубных устаноў аграгарадкоў «Клуб года». Завяршыла апошнi этап конкурсу Мiншчына.

Яшчэ ў сакавiку Мiнiстэрства культуры Беларусi аб’явiла аб пачатку гэтага цiкавага творчага праекта ў рамках Дзяржаўнай праграмы ўстойлiвага развiцця сяла. У рэгiёнах прайшоў першы этап, затым пераможцаў наведала рэспублiканская камiсiя. У сталiчнай вобласцi яе з хваляваннем чакалi ў Людвiноўскiм сельскiм Доме культуры Вiлейскага i Сноўскiм цэнтры культуры i адпачынку Нясвiжскага раёнаў. «Да падрыхтоўкi да гэтага конкурсу ўсе паставiлiся з вялiкай адказнасцю. Трэба сказаць, што на Мiншчыне ўвогуле клубныя ўстановы працуюць прафесiйна, шмат для гэтага робяць iх кiраўнiкi, а таксама мясцовыя ўлады. Там ствараецца атмасфера творчасцi, а гэта дае волю натхненню i дазваляе радаваць гледачоў сапраўдным майстэрствам», — расказвае дырэктар Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасцi Раiса Вайцяхоўская.

Каб прэтэндаваць на перамогу ў конкурсе, клубным установам давялося шчыра папрацаваць. «I ў Людвiнове, i ў Снове было што паказаць. Там нямала адметных iнiцыятыў, цiкавых праектаў i задумак. Ёсць па некалькi калектываў, якiя маюць найменне «народны» i «ўзорны», працуюць сямейныя дынастыi, а кiраўнiкi вызначаюцца не толькi добрымi адмiнiстратыўнымi, але i яркiмi творчымi здольнасцямi. Больш за тое, гэтыя ўстановы культуры не проста сельскiя клубы, а нават i своеасаблiвыя метадычныя цэнтры, на iх узорах можна вучыць iншых», — дадае Раiса Вайцяхоўская.

Натуральна, што Мiншчына прадставiла найлепшых канкурсантаў. І вось нядаўна рэспублiканская камiсiя на чале з намеснiкам мiнiстра культуры Беларусi Тадэвушам Стружэцкiм скончыла агляд, i зараз усе з нецярпеннем чакаюць вынiкаў. У хуткiм часе на базе Мiнскай вобласцi мае адбыцца рэспублiканскi семiнар, дзе будзе разгледжана дзейнасць устаноў культуры па павышэннi якасцi культурнага жыцця сельскага насельнiцтва.

←Лицо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика