"Міс-жах" атрымала флэшку на 8 гб
03.11.2012
—
Новости Культуры

Астраўчане адзначылі хэлаўін крыху раней, чым усе. Не з 31 кастрычніка на 1 лістапада, а тыдзень таму.
Арганізавалі касцюмаваную дыскатэку, зладзілі гульнёвую праграму, кафэ, і школьнікі весяліліся да дзесяці, больш за чатыры гадзіны.
Тут і чорцікі лёталі, і вампіры, але больш за ўсіх было ведзьмаў. Адна з іх, Аляксандра Юрэвіч, перамагла ў конкурсе на лепшы касцюм у намінацыі "Міс-жах".
Настасся РОЎДА.
Фота wallpapergate.com.