Ідзе фэст беларускай Мельпамены
Зацікаўленасць прафесійных калектываў краіны ўдзелам у конкурсе сёлета вышэй, чым у мінулым го- дзе, паведаміла “БН” прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб. Намінанты вызначаны адборачнай камісіяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі. У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўцы, крытыкі, вядучыя дзеячы тэатральнага, музычнага мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі, Міністэрства культуры. Узначальваў камісію Аляксей Дудараў — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў».
Сам адбор праходзіў у два этапы. Першы — прагляд відэаверсіі. Другі — выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры Брэста, Віцебска, Пінска, іншых гарадоў і прагляд арыгінальных версій пастановак.
Адкрыццё конкурсу адбудзецца 12 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.
Таццяна УСКОВА, «БН»