Прэзентацыя “Беларускага кнігазбору”
26.10.2012
—
Новости Культуры
Сёння, 26 кастрычніка, у канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ў 17.30 адбудзецца прэзентацыя выдавецтва “Беларускі кнігазбор”.
На імпрэзе возьмуць удзел дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі, паэтэса і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч, мастак, музыка і тэлевядучы Андрусь Такінданг, а таксама гурт “Рэха”.
Паводле слоў загадчыцы аддзела абслугоўвання раённай цэнтральнай бібліятэкі Таццяны Закрэўскай, пачатак ў 17.30.
Аддзел інфармацыі.