Беларусам катастрафічна не хапае кіно?

Источник материала:  
На ТБ скардзяцца, што нашы здымаюць фільмы для замежжа, а ў Мінкульце -- на безыніцыятыўнасць.

Некалькі дзён таму на прэс-канферэнцыі, прысвечанай новаму тэлесезону, першы намеснік старшыні праўлення тэлеканала АНТ Сяргей Хоміч прызнаўся, што нашаму ТБ не хапае серыялаў. Маўляў, працуе наша кінастудыя на расіян, бо яны больш плацяць, а нацыянальнага кіно высокай якасці зусім мала. А замежныя серыялы не толькі не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам, а яшчэ і каштуюць дорага.

-- Каб зняць адну серыю тэлефільма, трэба выдаткаваць ад 60 тысяч долараў, -- разважаў Сяргей Хоміч. -- Прадаецца яна па цане ад 1000 долараў. Атрымліваецца за кошт здымкаў мы можам набыць 60 серый тэлесерыяла.

У сваю чаргу Міністэрства культуры аб'яўляе адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

З 8 кастрычніка да 6 лістапада будуць прыймацца конкурсныя працы. Тэматыка прац не абмяжоўваецца, галоўнае, каб яны адпавядалі самым высокім стандартам прафесіі і былі цікавымі.

На жаль, у Мінкульце не ўдакладняюць, ці прадугледжаны ганарары для пераможцаў. Калі ўзяць на ўзбраенне каментар спадара Хоміча, то грашовы прыз проста неабходны, бо сколькі ж грошаў айчынны талент зэканоміць для краіны.

←Манхэттенский фестиваль короткометражек соберет киноманов в Минске с 29 сентября по 7 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика