Дача Васіля Быкава стала ўласнасцю дзяржавы

Источник материала:  
10.09.2012 01:05 — Новости Культуры

Дача Васіля Быкава стала ўласнасцю дзяржавы

           


У мэтах стварэння Музея Васіля Быкава ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь перададзена маёмасць народнага пісьменніка (дача і зямельны ўчастак ў дачным пасёлку Ждановічы), у сувязі з чым атрымана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.

Цяпер Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працуе над стварэннем навуковай канцэпцыі і архітэктурна-мастацкага рашэння новай экспазіцыі, якая будзе размешчана ў Музеі-дачы Васіля Быкава, а таксама над перадачай архіва Васіля Быкава ў фонды музея, гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, даручэнне стварыць музей пісьменніка даў прэзідэнт Беларусі ў ліпені гэтага года. З гэтай мэтай 27 ліпеня была прынятая пастанова ўрада, у адпаведнасці з якой дача бязвыплатна передаецца Ірынай Міхалаўнай Быкавой ва ўласнасць дзяржавы.

Музей плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года – да 90-годдзя Васіля Быкава.

←Концерт американского рок-музыканта Мэрилина Мэнсона состоится в Минске во Дворце спорта 21 декабря.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика