«Ад Менска да Мінска» — падарунак гораду ад мастакоў
06.09.2012 20:20
—
Новости Культуры
5 верасня ў сталічным Палацы мастацтва адбылося адкрыццё рэспубліканскай мастацкай выставы «Ад Менска да Мінска», прысвечанай 945-годдзю горада Мінска.
На выставе прадстаўлены работы на гістарычную тэматыку і творы, на якіх перад гледачом паўстае сучасны вобраз сталіцы, створаны за апошнія 10 год. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 100 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сярод аўтараў як знаныя майстры — Гаўрыіл Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Анатоль Бараноўскі, так і прадстаўнікі маладога пакалення.
Выстава працуе па 20 верасня.
Фота БелаПАН