Оперны пачне і скончыць сезон нацыянальнымі пастаноўкамі

Источник материала:  
9 верасня ў Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета будзе прадстаўлена грандыёзная прэм’ера: на сцэну вернецца “Сівая легенда”.

Гэты спектакль гледачы не бачылі каля 30 гадоў і прэм’ера другой рэдакцыі оперы стане сенсацыяй ў незалежнасці ад таго, якімі будуць канчатковыя водгукі. Першымі стваральнікамі ўнікальнай оперы былі знакамітыя беларускія творцы кампазітар Дзмітрый Смольскі і пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Прапанову аб тым, каб адрадзіць на сцэне Вялікага “Сівую легенду” зрабіў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Ідэю гэтую падтрымалі і развілі разам з усім калектывам тэатра. Пры гэтым Міхаіл заўважыў, што іх спектакль будзе не такім, як першая версія “Легенды”. У тым, каб новая пастаноўка была арганічнай, рэжысёру дапамагае стваральнік оперы Дзмітрый Смольскі. Разам рэжысёр і кампазітар вырашылі, што не будуць уносіць ніякіх змен у арыгінальны тэкст Караткевіча.

Плануецца, што юбілейны 80 сезон падарыць опернаму адразу некалькі нацыянальных твораў. У кацы сезона калектыў тэатра хоча паставіць балет “Князь Вітаўт”, праца над якім ужо актыўна ідзе.

←Музей истории Могилева открыл доступ к Статуту Великого княжества Литовского 1588 года издания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика