Надзея Купрацэвіч у свае 88 і танчыць, і пяе
Калісь настаўніца пачатковых класаў, а цяпер заслужаны ветэран, для сваіх проста Надзька. Жыццё яе складвалася нялёгка, але песня давала сілы ісці далей. І ў свае восемдзесят восем яна танчыць польку, вальс, кракавяк, каробачку, гапак… і гэта далёка не ўвесь спіс.
— Сёння палова калектыву пакінула нас, — гаворыць Надзея Іванаўна, — але моладзь падтрымлівае. Самы малодшы ў ансамблі «музыка» Сяргей Макарэвіч. Кіраўнік ансамбля, Ірына Купрацэвіч, таксама дзяўчына маладая і таленавітая. Мы не родныя. Цёзкі. Вось так цікава атрымалася. Адна — ветэран, некалі арганізатар. А другая — мастацкі кіраўнік.
— У нашым СДК ёсць нават дзіцячы калектыў «Зараначка», — падхапіла размову Ірына. — З вялікім задавальненнем малыя пераймаюць народную песню. Так што не загіне творчасць.
Адзенне ў «Пухаўчанак» сваімі рукамі зроблена. Усе тут майстрыхі. На белых саматканых кашулях красуюцца палескія кветкі. А песні пяюць розныя. Ні адно свята, ні адзін абрад не праходзіць у вёсцы без удзелу калектыву. Здаецца, што сапраўды ўсе тут — адна вялікая сям’я!
Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН»
Фота аўтара