"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам

Источник материала:  
19.08.2012 17:08 — Новости Культуры

“Ляпісы” абкаталі “Рабкор” на стадыёне пад Львовам

           


За 2 тыдні да сусветнай прэм’еры новая праграма “Ляписа Трубецкого” амаль цалкам прагучала для 10 тысяч наведнікаў фэста “Захід 2012”.

Фота: Белсат 

"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам
 
Сэт “ляпісаў” закрываў другі дзень фестывалю, галоўная сцэна якога стаіць на стадыёне старога піянерлагера. Гурт не выканаў ніводнай песні, старэйшай за 2004 год (“Золотую антилопу” зайгралі на біс), а з новай праграмы прагучалі “Цмок ды арол”, “Не быць скотам”, “Путинарода”, “Броненосец”, “Рабкор”, “Железный” і іншыя.
 
 
"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам
 
“Ляпис Трубецкой” зараз у выдатнай канцэртнай форме. За кулісамі перад выступам Руслан Уладыка, як заўжды, задумліва паліў, духавікі і рытм-секцыя адкалывалі жартачкі і ахвотна размаўлялі з журналітсамі, і толькі Сяргей Міхалок не паказваўся з буса.
 
Але музыкі пачалі з большай увагай ставіцца да сябе і да свайго атачэння: “ляпісы” забаранілі фатографам і аператарам падымацца на сцэну і з’ехалі адразу пасля выступу, пакінуўшы фанатаў без аўтограф-сесіі.
 
"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам
 
Фэст "Захід" працягваецца ў вёсцы Радацічы пад Львовам з 17 па 19 жніўня. З беларусаў на ім выступілі "Крамбамбуля" і "Ляпис Трубецкой". 

←Загадочная находка в Щучинском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика