Праграма "Відзьмо-невідзьмо" пераходзіць на "Белсат"
06.08.2012 18:55
—
Новости Культуры
Праграма "Відзьмо-невідзьмо" пераходзіць на "Белсат"
На гэтым канале легендарная праграма распачне свой дваццаты тэлевiзiйны сезон.
Нагадаем, што праграма ўзнікла ў 1992 годзе. Да 2002 года яна выходзіла на БТ, потым да ліпеня 2011 года - на СТВ. Як кажа аўтар і вядоўца праграмы Сяргей Філімонаў, яго здзіўлялі "дуркаватыя загады не паказваць на беларускiм тэлебачанні пра "розную амерыканшчыну", пра Захад, пра "чужую" культуру". Пасля супрацы з СТВ стваральнікі праграмы адпачывалі цэлы год, і ўвесь гэты час не сціхала плынь мэйлаў ды ліcтоў ад гледачоў. Прыхільнікі праграмы пісалі лісты ў яе падтрымку нават у Міністэрства інфармацыі. Аднак нават гэтыя лісты не дапамаглі вярнуць "Відзьмо-невідзьмо" на дзяржаўныя беларускія тэлеканалы.
На "Белсаце" "Відзьмо-невідзьмо" пачне выходзіць з верасня ў кожны аўторак.

Фота: Белсат |