Анжаліка АГУРБАШ: “Я стану моцнай без цябе”

Источник материала:  
Выканаўца выдала песню аб сваім разводзе.

Трэк “Бывай” з’явіўся сёння ў сеціве. Кліп на кампазіцыю стварылі фанаты, нарэзаўшы відэашэраг з былых кліпаў Агурбаш.

Песня лірычная, прысвечаная абстрактнаму няшчаснаму каханню. Але калі ўліыць, што Агурбаш разводзіцца з мужам, можна ўявіць, што песня – чарговы этап яе споведзі. Гэтым летам спявачка, пра якую апошнім часам няшмат чулі і ў Расіі, і ў Беларусі, дала некалькі скандальных інтэрв’ю аб сваіх узаемаадносінах з мужам. Некаторыя скептыкі свярджаюць, што гісторыя з расставаннем толькі частка піяр-ходу. Між тым, Анжаліка дапускае такія выказванні ў адрас Мікалая Агурбаш, што яе жаданне стаць вольнай цяжка паставіць пад сумнеў.

Між тым, пасля разводу Анжаліка можа згубіць не толькі права выхоўваць сына Анастаса і большую частку маёмасці. Сам брэнд Анжалікі Агурбаш – маёмасць яе мужа, а значыць спявачка можа застацца ні з чым. Ці не пра гэта радок з рэфрэну песні “Я стану моцнай без цябе”?

←Народный хор им. Цитовича представил белорусскую культуру на международном фестивале в Костроме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика