Сёння — прэзентацыя кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» У. Арлова і З. Герасімовіча
06.08.2012
—
Новости Культуры
У495-яўгодкі першай кнігі Скарыны (6.08.1517).
Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Сурганава, 15). Пачатак а 16.30.
Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько. Вядома ж, можна будзе набыць кнігу.
Яе прыкладная цана складае 350 тысяч.
Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства»— нібы працяг кнігі Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выходзіла5-тысячным накладам і цалкам раскупілася. Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім днём беларусаў у Літве.«Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — адзначае Уладзімір Арлоў. — Якраз 6 жніўня Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу».
У сувязі з гэтым бібліятэка наладзіць выставу гістарычнай літаратуры, якую наведнікі прэзентацыі змогуць пабачыць.