Недзіцячая праца

Источник материала:  
Гран-пры 10-ага міжнароднага дзіцячага музычнага конкурса “Віцебск – 2012” узяла юная выканаўца з Грузіі Марыям Бічашвілі.

Нягледзечы на тое, што конкурс дзіцячы, стаўкі зусім не цацачныя. Разам з ганаровым гран-пры Марыям Бічашвілі атрымала 5 тысяч долараў. Да першай, другой і трэцяй прэміі далучюць адпаведна 3, 2 і 1 тысячу долараў. Але для юных выканаўцаў перамога на дзіцячым конкурсе “Базара” – добры пачатак кар’еры. На жаль, сёлета беларускім дзяўчатам Яўгеніі Кляпіцкай і Лізе Мураўёвай не ўдалося перамагчы.

Першае месца заняў Алішэр Жаксыбай з Казахстана, трэцяе Паўліна Скрабітэ з Літвы. А вось з другім атрымалася цікавая сітуацыя. Сёлета трэцюю прэмію на дарослым конкурсе ўручылі двум выканаўцам – з Балгарыі і Украіны. А вось другое месца ў дзіцячых спаборніцтвах занялі адразу тры чалавекі: Дзіана з Румыніі, Шухрат з Узбекістана і Палліанна Рыжак з Украіны.

Варта адзначыць, што большасць юных выканаўцаў спявалі песні на родных мовах.

←Трио мастеров в светлогорской "Традиции" представили новую выставку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика