Памерла Вера Вярба - аўтарка легендарных "Ручнікоў"
16.07.2012 09:41
—
Новости Культуры
Памерла Вера Вярба — аўтарка легендарных "Ручнікоў"
Знайшоў яе сын. Была адна на дачы.
Сапраўднае імя Веры Вярбы — Гертруда Маркава. Яна нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Дэбютавала летуценным і рамантычным зборнікам "Вочы вясны" ў 20 гадоў.
Гэтая, па словах Адама Глобуса, "эфектная" жанчына доўгі час адпрацавала ў часопісе "Беларусь". Яна не "мільгала" ў свецкай хроніцы, але пакінула пасля сябе цудоўныя вершы.
Класічная песня "Песняроў":