Новая экспазіцыя Музея Янкі Купалы: архіўныя матэрыялы і 3D-тэхналогіі
12.07.2012 10:39
—
Новости Культуры
Новая экспазіцыя Музея Янкі Купалы: архіўныя матэрыялы і 3D-тэхналогіі
Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы, якое шырока адзначаецца сёлета па ўсёй краіне, прымеркавана адкрыццё першай часткі новай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якое чакаецца напрыканцы ліпеня.
Галоўная мэта новай экспазіцыі — яшчэ шырэй паказаць жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, адлюстраваць ролю пісьменніка ў нацыянальнай літаратуры, культуры і станаўленні беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку і з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Асноўны мастацкі вобраз, які пройдзе праз усю экспазіцыю, — шляхі. Гэта шляхі Купалы па Беларусі і шляхі Купалы да Беларусі. Пра гэта паведаміла "Р" дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.
Што ж новага можна будзе ўбачыць наведвальнікам?
Напрыклад, рукапісы Купалы, якія звычайна не экспануюцца і знаходзяцца ў сховішчах музея. На плазменных экранах іх можна будзе нават пагартаць, паглядзець на почырк песняра, яго праўкі, дый на саму паперу, якая, асабліва ў рукапісах дарэвалюцыйных, таксама мае ўжо гістарычную каштоўнасць.
Дзякуючы 3D-тэхналогіям наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу таямнічага і загадкавага свята Купалле. Відэаздымкі яго спецыяльна рабіліся ў ваколіцах Вязынкі — найпрыгажэйшага куточка Маладзечаншчыны, дзе нарадзіўся будучы паэт, які праз гады возьме сабе прыгожы псеўданім Янка Купала і стане вядомым з гэтым імем на ўвесь свет.
Новая тэма ў экспазіцыі — шляхетнае паходжанне песняра. Упершыню будуць прадстаўлены многія архіўныя матэрыялы аб родзе Луцэвічаў, пачынаючы з 17-га стагоддзя. Яны раскажуць, як продкі Купалы страцілі шляхетнае паходжанне і як імкнуліся яго даказаць.
Яшчэ адна цікавая тэма — Купала-санетапісец. Доўгі час стваральнікам першых санетаў у сучаснай беларускай літаратуры лічыўся Максім Багдановіч, але сёння ўжо вядома, што гэта — Янка Купала, з-пад чыйго пяра раней выйшлі 22 санеты на польскай мове.
У асобнай музейнай зале можна будзе даведацца пра Івана Дамінікавіча Луцэвіча як гараджаніна, мінчаніна. У беларускай сталіцы паэт пражыў з 1919-га па 1941 год. Дом Купалы ў Мінску ведалі ўсе і называлі яго "домам пад таполяй". Вядома таксама, што гэты дом заўсёды быў гасцінна адчынены для наведвальнікаў і сяброў. Ёсць успаміны сучаснікаў паэта, што ў жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны кожны дзень абед быў прыгатаваны на 25 чалавек. Дарэчы, музейныя мемарыяльныя інтэр’еры — кабінет, гасцёўня Купалы — цяпер папоўняцца многімі прадметамі быта, якія раней захоўвалі ў запасніках.
Першымі адкрыюцца тры залы новай экспазіцыі. Надалей праца будзе працягвацца. Як адзначае Алена Ляшковіч, цікавых задумак шмат. Напрыклад, адна з іх — стварэнне інтэрактыўнай зоны, тэма якой звязана са знакамітым вершам Янкі Купалы "Хлопчык і лётчык". Як сведчыць практыка літаратурнага музея песняра, гэты верш, як ніякі іншы, і сёння выклікае вялікую цікавасць у дзяцей.