Замкавая сцэна

Источник материала:  

Замкавая сцэнаАрт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» пачынаецца ў Нясвіжы

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нясвіжы, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі, упершыню пройдзе форум прафесійных тэатраў «Тэатр Уршулі Радзівіл». Амаль пасля двух стагоддзяў перапынку сцэнічныя падмосткі замка Радзівілаў зноў ажывуць.

Як расказала «Р» прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб, спектаклі, якія звязаны з гісторыяй вядомага магнацкага роду, на фестывалі прадставяць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл») і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага («Пане Каханку»). Спектаклі на гістарычную тэматыку прадэманструюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа («Леаніды не вернуцца на Зямлю») і Мінскі абласны драматычны тэатр («Паланэз на развітанне»).

Перад пачаткам вячэрніх спектакляў з 18.00 будзе дзейнічаць «Горад майстроў і рамёстваў», дзе госці змогуць адчуць атмасферу мінулых вякоў, пазнаёміцца з сярэдневяковымі рамёствамі, танцамі, гульнямі, кухняй, убачыць сапраўдныя рыцарскія турніры, паспрабаваць сябе ў якасці каваля ці ліцейшчыка.

Аб тым, што першы тэатральны форум выклiкаў вялікі інтарэс і атрымаў шырокі рэзананс, сведчыць той факт, што білеты на дзённыя спектаклі былі раскуплены яшчэ месяц таму. У дзень мерапрыемства плануецца продаж дадатковых квіткоў. Мяркуецца, што спектаклі арт-фэсту «Тэатр Уршулі Радзівіл» наведае больш як 3000 чалавек.

Новы праект, ініцыіраваны Міністэрствам культуры, мае на мэце паказаць глыбіннасць тэатральных традыцый і мастацтва Беларусі, звярнуць увагу на гістарычную спадчыну, стварыць мост паміж гісторыяй і сучаснасцю беларускай культуры. 

-----------------------------------------

У тэму

Правядзенне знакавых культурных мерапрыемстваў у Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку «Нясвіж» стала традыцыйным. Так, у мінулыя выхадныя ў культурнай сталіцы Беларусі 2012 года прайшоў фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», у маі тут адбылося XVII свята мастацтваў «Музы Нясвіжа» з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, прафесара Міхаіла Фінберга. У культурную сталіцу Беларусі ўжо завіталі ўдзельнікі ІІ Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае», у кастрычніку тут пройдуць канцэрты Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

-----------------------------------------

Фота: БЕЛТА

←Александрия – столица купальского феста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика