Школьнікі адкапалі шкілет "багатай жанчыны"
26.06.2012 15:20
—
Новости Культуры
Школьнікі адкапалі шкілет “багатай жанчыны”
Унікальныя знаходкі ў курганах XI cтагоддзя даводзяць, што ў Сярэднявеччы нашы землі развіваліся на ўзроўні нямецкіх.
Зацемна выпраўляемся пад вёску Прусы Старадарожскага раёна, у археалагічны летнік, дзе праводзяцца раскопкі. Школьнікі паказваюць мне свае каштоўныя знаходкі, якія блізу дзесяці стагоддзяў праляжалі ў зямлі ля вёскі Прусы.
“Сказалі, што ў кургане жанчына ляжыць. Знайшлі завушніцы, два пярсцёнкі, пацеркі, — пералічваюць школьнікі. — Шкляныя зялёныя, белыя, з узорамі”.
Верхнія слаі дзеці здымаюць рыдлёўкамі, а далей — спецыяльнымі пэндзлікамі.
Некаторыя адкапаныя каштоўнасці зроблены са срэбра (спроба — меншая за 700-ю). Некаторыя вырабы відавочна пазелянелі — праступіла медзь.
Зразумела, раскопкі праводзяцца пад кіраўніцтвам знанага беларускага археолага Алега Іова, супрацоўніка Акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук. Спадар Алег мяркуе, што адкапаны шкілет у другім кургане некалі фармаваў цела багатай жанчыны.
Алег Іоў: "У першым кургане знойдзены рэшткі шкілета і гаршчок. У другім — пахаванне жанчыны маладой. Шкілет там нядобра захаваўся. Але ёсць упрыгожванні. Гэта пацеркі прычарнаморскія і сярэднемарскія, пярсцёнкі і прычарнаморская пацерка, вялікіх памераў вельмі. Яна вельмі каштоўнай была. І жанчына, якая тут пахаваная, відаць, была ці дачкой улюбёнай, ці ўлюбёнай жонкай".
Знаходкі даюць зразумець, як у параўнанні з іншым светам жылі некалі жыхары нашых земляў. Гандаль тут быў на ўзроўні. Яшчэ б! Праз нас праходзілі стратэгічныя гандлёвыя шляхі.
Алег Іоў: "Рэч у тым, што, пачынаючы з X стагоддзя і нават з IX стагоддзя, міжнародны гандаль на тэрыторыі Беларусі развіваўся вельмі імкліва — дзякуючы вікінгам. Гэтыя шляхі водныя вельмі часта выкарыстоўваліся для міжнароднага гандлю. З X стагоддзя ў нас многа візантыйскага імпарту і міжсярэднеморскага".
Вёска Прусы Старадарожскага раёна знаходзіцца на тэрыторыі колішняга Тураўскага княства, дзе жылі дрыгавічы.
Алег Іоў сцвярджае, што ў тыя часы мы жылі не горш за немцаў.
Алег Іоў: "Усходняя і Заходняя Еўропа прыблізна жылі на адным узроўні. Нашы землі жылі на ўзроўні Каралеўства Польскага і германскіх княстваў. І пісьменнасць, і замкі, і феадалы, і гарады…"

Раскапаўшы курганы, школьнікі распавядаюць ля вогнішча адно аднаму таямнічыя гісторыі. |

Старадарожскі раён, 2011-ы год. Журналіст ля шкілета забітага ў XI стагоддзі дрыгавіча-ваяра. Шкілет "багатай жанчыны", знойдзены ў 2012-м годзе, захаваўся горш. |