У Мінску прайшлі Міжнародныя Гарэцкія чытанні

Источник материала:  
15.06.2012 14:47 — Новости Культуры

 

14 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску прайшлі ХХ Міжнародныя Гарэцкія чытанні, тэма якіх — жыццё і творчасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.

Перад адкрыццём гэтай традыцыйнай канферэнцыі адбылася аўтограф-сесія Радзіма Гарэцкага, аўтара кнігі «Браты Гарэцкія», у якой ён яскрава і па-мастацку апісаў жыццёвы шлях бацькі Гаўрылы і дзядзькі Максіма. Кніга змяшчае ўнікальныя дакументы і сведчанні пра жыццё і дзейнасць гэтых выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, а таксама фотаздымкі з сямейнага і дзяржаўных архіваў, архіваў сяброў.

Падчас Гарэцкіх чытанняў выступілі філолагі, гісторыкі, культуролагі, іншыя даследчыкі жыцця і творчасці роду Гарэцкіх.

На здымках:
1—3 — аўтограф-сесія Радзіма Гарэцкага;
4 — паэт Генадзь Бураўкін.

Фота БелаПАН



←"Белоснежка и охотник", Полина Гагарина и "Механический человек"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика