Уладзімір Мацкевіч: "Любіць і захапляцца Беларуссю мала - трэба яе думаць!"
05.06.2012 09:40
—
Новости Культуры
Уладзімір Мацкевіч: “Любіць і захапляцца Беларуссю мала – трэба яе думаць!”
Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА
“Культурная палітыка” – канцэпцыя спадара Мацкевіча, якую ён прасоўвае апошнія 18 гадоў. Пад культурай трэба разумець не толькі мастацтва ды літаратуру, але ўсё, што стварае чалавек. Таму культурная палітыка мусіць быць прадуманай. Як? Адказ – у другой частцы назвы лекцыі: "...Думаць Беларусь". Не проста любіць і захапляцца, а разумець, асэнсоўваць і разважаць.
За што Уладзіміра Мацкевіча хацелі выгнаць са школы і адправілі да псіхіятра? Як ён ледзьве не стаў вядучым “Рэзананса” замест Зімоўскага? Чаму эканоміка Беларусі наўпрост залежная ад культуры? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.