Факсімільнае выданне Слуцкага Евангілля атрымаў Асіповіцкі раён
03.06.2012 12:46
—
Новости Культуры
Факсімільнае выданне Слуцкага Евангілля атрымаў Асіповіцкі раён
Каштоўны падарунак уручаны пад час адкрыцця рэспубліканскай духоўнай праграмы “Сям’я – Згуртаванасць - Айчына”. царкоўна-дзяржаўны праект шосты год крочыць па Беларусі. І ў трэцці раз ён на магілёўскай зямлі: месяц таму гасцей прымаў Бабруйск, а двума гадамі раней – Магілёў. Экспазіцыя галаграмы крыжа Ефрасінні Полацкай, кніжная выстава-кірмаш, канцэрты, размовы са святарамі, навукова-практычныя семінары, сустрэчы са школьнікамі па прафілактыцы шкодных звычак – гэта непоўны пералік усіх мерапрыемстваў праграмы, якая пакліканая спрыяць у першую чаргу вырашэнню дэмаграфічнай сітуацыі.