Завершаны конкурс на стварэнне тэксту і музыкі гімну Віцебска
30.05.2012 16:57
—
Новости Культуры
Завершаны конкурс на стварэнне тэксту і музыкі гімну Віцебска
![Завершаны конкурс на стварэнне тэксту і музыкі гімну Віцебска](http://www.21.by/pub/news/2012/05/1338388203241633.jpg)
Па-над Віцебскам цераз вякі
Храм Успення каўчэгам ляціць.
Вольга мудрая ўзмахам рукі
Загадала: "Тут гораду быць!"
Благавешчанскі храм сэрцу люб.
У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі,
Заручаўся князь Неўскі на шлюб,
Хвалі дзвінскія ў сведках былі.
Прыпеў:
Горад над Дзвіной
Любім нездарма –
Родны Віцебск мой,
Лепшага няма!
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.
Твае таленты славіць сусвет:
Між сузор’яў нябесных планет,
Навуковец, мастак і паэт
Свой высокі пакінулі след!
Тыя ордэны, што на сцягах –
Гэта доказ пра доблесць і плён,
Пра вялікі і велічны шлях
І пляяду славутых імён!
Прыпеў:
Горад над Дзвіной
Любім нездарма –
Родны Віцебск мой,
Лепшага няма!
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.
Кода:
Стаў нашым лёсам
Ты назаўсёды,
А ні забыць цябе,
Ні разлюбіць!
Нас аб’яднала
І доля, і мэта!
Віцебску многая,
Многая лета!
Многая лета!
Многая лета!
Многая, многая лета!
Выказаць свае пажаданні можна па телефоне 37-03-63 ці накіраваўшы пісьмо на адрас: г.Віцебск, праспект Фрунзе, 11 з адзнакай "Гімн" ці на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта да 15 чэрвеня 2012 года.