Якой была беларуская мова на пачатку ХХ стагоддзя. У Віцебску прэзентавалі "Віцебскі краёвы слоўнік"
18.05.2012 16:18
—
Новости Культуры
Якой была беларуская мова на пачатку ХХ стагоддзя. У Віцебску прэзентавалі “Віцебскі краёвы слоўнік”
У Духаўскім кругліку было прэзентавана факсімільнае перавыданне “Віцебскага краёвага слоўніка”. Кніга з’яўляеца тэматычным дадаткам да аднаго з нумароў часопіса “Arche”, прысвечанага беларускаму мовазнаўству 1920-х гадоў. З выданнем прысутных пазнаёміў рэдактар часопіса Валер Булгакаў.
“Віцебскі краёвы слоўнік” складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 1924-1926 гадах у 591 населеным пункце тагачаснай Віцебскай акругі. Гэта былі не толькі дыялектныя, але агульнаўжывальныя словы.
Аўтар слоўніка – навуковы сакратар Віцебскага акруговага таварыства краязнаўцаў Мікалай Каспяровіч. Ён запісваў лексіку шляхам гутарак з сялянамі, бываючы на кірмашах, фэстах і ў іншых месцах, дзе збіралася шмат людзей. Аднак праца па збіранні народнага моўнага багацця была агромністая, і пазней да М. Каспяровіча далучылася больш за 200 настаўнікаў, аграномаў, паштальёнаў, работнікаў хат-чытальняў з усёй акругі. Яны запісвалі словы на спецыяльныя карткі і перасылалі ў Віцебск.
“Віцебскі краёвы слоўнік” быў першым з серыі краёвых слоўнікаў, якія падрыхтаваў Інстытут беларускай культуры. Акрамя Віцебшчыны, народныя словы яшчэ збіралі на Міншчыне, Мазыршчыне, Бабруйшчыне і ў іншых рэгіёнах.
Слоўнік пабачыў свет у Віцебскім выдавецтве “Заря Запада” ў 1927 годзе. Асаблівасцю выдання з’яўляецца тое, што да кожнага беларускага слова дадаецца пераклад на рускую мову і прыклад – фраза, ўзятая з жывой народнай мовы з абавязковым мясцовым абазначэннем.
Каб нашы чытачы маглі ўявіць сабе, якой была беларуская мова ў яе віцебскай іпастасі на пачатку ХХ стагоддзя, прапануем вам 20 прыкладаў з “Віцебскага краёвага слоўніка”:
Абвіртасам – быстро, скоро, мигом. Ідзі, ды абвіртасам назад (Казьяны, Сіроцінскі раён)
Абэлка – клевета, наговор. У гэтых казках на яго – адна абэлка. (Пустынкі, Сенненскі раён)
Загарак – часы. “Катора гадзіна?” – “Няма ў мяне загарка” (Шафраны, Сенненскі раён)
Дзейка – молва, слух. Вось якую дзейку пра яго пусьцілі (Лужасна, Кузняцоўскі раён)
Іванькавы шапачкі – колокольчики. Вянок быў сплецен з іванькавых шапачак (Вядрэнь, Чашніцкі раён)
Карафашка – лёгкая повозка. Паедзем на карафашке (Астроўка, Віцебскі раён)
Карапузіцца – хвастаться. До табе карапузіцца! (Запруддзе, Сенненскі раён)
Лістапад – туберкулёз. Каб цябе лістапад зламіў (Лазова, Сенненскі раён)
Момніць – жевать, молоть во рту. Ты дужа шыбка момніш (Макаравічы, Віцебскі раён)
Набрачок – рассвет. Набрачок заняўся, як яна пабегла (Смалякі, Гарадоцкі раён)
Пацапешка – корзинка. Набраў пацапешку грыбоў (Валкі, Суражскі раён)
Размарын – усталость. Размарын напаў (Сянно)
Рандэлік – кастрюля. Падай мне рандэлік з малаком (Гуліна, Сенненскі раён)
Ракамась – кое-как. Ракамась запахаў яр. (Стралкі, Бешанковіцкі раён)
Савеччы – советский. Савеччыя газэты. (Гарадок)
Салоха – неряха. Ходзіш, як салоха, хаця-п ты памылася добра (Вядрэнь, Чашніцкі раён)
Туйка – 1) чучело. Туйка ты дурная! (Выгары, Кузняцоўскі раён); 2) лентяйка. І такая туйка, дык ужо з туек туйка (Гарадок)
Хольна – красиво. Дужа хольна! (Гарадок)
Чалавечак – зрачок. У нашай мамы на чалавечку ёсьць пляма (Русінава, Сенненскі раён)
Чыпельнікі – губы (насмешливо). Не складай ты сваі чыпельнікі! (Балдыкова, Азярышчанскі раён).