Фестываль еўрапейскага кіно пройдзе 11-17 мая ў мінскім кінатэатры «Перамога»
З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры «Перамога» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно. Фестываль арганізаваны прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.
Праграма ўключае 15 фільмаў з 13 краін. Паказы пройдуць з 11 па 17 мая. На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Уваход на ўсе паказы вольны.
11 мая (пятніца)
18:30 Адкрыццё; «Каралева» The Queen (Вялікабрытанія)
21:00 Вір Duburys (Літва)
12 мая (субота)
17:20 «Вясёлая каза: легенды старой Прагі» Kozí príbeh: Pověsti staré Prahy (Чэхія)
19:00 «Аднойчы» Once (Ірландыя)
21:00 «Даражэнькая» Darling (Швецыя)
13 мая (нядзеля)
17:20 «Прайдзісветы» Olsen Banden på de Bonede Gulve (Данія)
19:00 «Лавэ» Lóve (Славакія)
21:00 «Зіма даўжынёю ў год» Im Winter ein Jahr (Германія)
14 мая (панядзелак)
19:00 «Бяжы, сястра, бяжы» Sisko tahtoisin jäädä (Фінляндыя)
21:00 «Помста» Hævnen (Данія)
15 мая (аўторак)
19:00 «Варшава» Warszawa (Польшча)
21:00 «Хітрык» L'Esquive (Францыя)
16 мая (серада)
19:00 «Ноч перад іспытамі – сёння» Notte prima degli esami – Oggi (Італія)
21:00 «Усе песні толькі пра каханне» Les Chansons d'Amour (Францыя)
17 мая (чацвер)
19:00 «На раздарожжы» (Беларусь)