"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава

Источник материала:  
02.05.2012 08:47 — Новости Культуры

"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава

34mag.net
"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава
У электронным выдавецтве "Пяршак" часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава "Пасляжыццё". У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара. Спампаваць зборнік можна цалкам бясплатна.
 
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць "Атака" і апавяданне "Жалезны камандзір" не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць "Афганец" і апавяданне "Бутэльчына" створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць "Бліндаж", распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
 
"Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі", – падкрэсліваюць прадстаўнікі мультылэйбла "Пяршак".
 
Пры афармленні кнігі "Пасляжыццё" выкарастаная коміксавая стылістыка. Па словах стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. "Дызайн выдання – гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, – падкрэсліваюць выдаўцы. – Кожная ілюстрацыя – своеасаблівы ключ да таго ці іншага твора і зборніка ў цэлым". Аўтар ілюстрацый – маладая мастачка Ганна Крук.
 
Гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная мультылэйблам "Пяршак". Да гэтага былі прэзентаваныя раман Віктара Марціновіча "Сцюдзёны вырай" і зборнік апавяданняў "Радзіма" Уладзіміра Казлова.
 
←Рукапiсы не гараць. Мiкалай Вiнар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика