Фотавыстава "Святло беларускіх храмаў" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы
05.04.2012 13:00
—
Новости Культуры
Фотавыстава "Святло беларускіх храмаў" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы
5 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі адкрыюць фотавыставу Віталя Раковіча "Святло беларускіх храмаў". У экспазіцыю ўвайшло каля 50 здымкаў сакральнай архітэктуры.
Наша Беларусь – краіна даўняй і багатай культуры. Тут склаліся самабытныя, высокамастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны помнік мастацтва, нясе адбітак духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце, эстэтычным мысленні народа. У збудаванні дойліды ўклалі характар, веліч і непаўторнасць беларускай душы. Таму невыпадкова адна з вядучых тэм фотамастака – храмавае дойлідства. З 2005 года аўтар сабраў унікальную калекцыю фотаздымкаў, якую і прадставіць на суд гледача. На выставе можна ўбачыць і Мураванкаўскую царкву-крэпасць, і Ішкалдзскі касцёл, і Браслаўскую царкву, і шмат іншага.
Віталь Раковіч – сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, савета народнага фотаклуба “Мінск”, творчай групы “Фотаартстудыя "У Бірылкі"”. Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора.

Правядзенне выставы запланавана да 6 мая.
Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-28-23
Е-mail: pr@nlb.by
Прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх