Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

Источник материала:  
07.02.2012 17:32 — Новости Культуры

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца


Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы ГедройцаКнігі шасці празаікаў трапілі ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Пра гэта стала вядома падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру. 

У шорт-ліст прэміі трапілі кнігі 6 празаікаў, а менавіта (у алфавітным парадку):

1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў)

2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё "Свабода", серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

3. Павал Касцюкевіч “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў)

4. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы”)

5. Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё "Свабода", серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

6. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”)

У мерапрыемстве бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Радца Пасланнік Пётр Казакевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. 

Найбліжэйшыя мерапрыемствы вакол 12 намінантаў прэміі Гедройца адбудуцца ў межах Мінскага кніжнага кірмаша (“БелЭкспа”, вул. Янкі Купалы, 27) на стэндзе выдавецтва “Логвінаў”:

8 лютага а 18.00 – аўтограф-сесія рамана Віктара Карамазава “Мастак і парабкі”
9 лютага а 18.00 – аўтограф-сесія рамана Уладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы”
11 лютага а 15.00 – аўтограф-сесія кнігі Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемства ЗАТ “Сомбелбанк”.

Ганараванне лаўрэата-2011 адбудзецца 3 сакавіка 2012 г. у Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску. 

Журы прэміі:
Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы).

Мэты прэміі:
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906-2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса "Kultura" на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень. 

Усе навіны Літаратурнай прэміі Гедройца – у спецыяльным блогу

Мяркуецца, што Літаратурная прэмія Гедройца стане штогадовай. 
←Около 50 российских издательств примут участие в Минской международной книжной выставке-ярмарке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика