Ашмянскiх школьнікаў вучаць i выхоўваюць на беларускiх традыцыях

Источник материала:  
Ашмянскiх школьнікаў вучаць i выхоўваюць на беларускiх традыцыях

У ашмянскай сярэдняй школе № 2 і сёння ўспамінаюць фестываль нацыянальнай культуры і краязнаўства, які прайшоў тут напрыканцы года. Свята атрымалася адметнае, а падораны ім настрой мае свой працяг у перапісцы з літоўскімі школьнікамі, якія былі тут гасцямі. Вучні 1 “Г” класа ўспамінаюць, як разам з літоўскімі сябрамі прымалі віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскай ёлцы. А атрымалася ўсё дзякуючы таму, што менавіта гэтая ашмянская школа была абрана Міністэрствам адукацыі інавацыйнай пляцоўкай.

Тут рэалізуецца праект “Укараненне мадэлі фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў у кантэксце беларускага менталітэту”. Чаму менавіта гэтая ўстанова адукацыі? На наша пытанне намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Ірына Міхайлаўна Здзярская адказала так:— Мы пацвердзілі сваю гатоўнасць да інавацыйнай дзейнасці пасля таго, як удала рэалізавалі праграму “Школа здароў’я”, а таксама занялі прызавое месца ў конкурсе “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў праекце “Летапіс школы”. Першае месца ў рэспубліцы нам прынёс праект “Летапіс нашага горада”.Добрай падмогай у вучэбна-выхаваўчай дзейнасці ў гэтым кірунку стаў школьны краязнаўчы музей “Ашмяны, падзеі, людзі”, які мае багатую экспазіцыю, у тым ліку і рэдкія экспанаты.Што тычыцца літоўскіх гасцей, то падчас фестывалю быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве ашмянскай СШ № 2 і вільнюскай беларускамоўнай гімназіі. Дарэчы, зараз школа вядзе перамовы аб падобным супрацоўніцтве з навучальнымі ўстановамі Беластока, Рыгі, Смаленска. А ўжо ў красавіку плануе па выніках праекта выдаць метадычную кнігу ў дапамогу іншым школам, якія маюць намер вучыць і выхоўваць дзяцей у кантэксце беларускага менталітэту.

←Кому кружок, а кому — взлетная площадка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика